Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Тыранія (грэч. tyrannas), форма дзяржаўнай улады ў грэчаскіх полісах, устаноўленая гвалтоўным шляхам і заснаваная на аднаасобным праўленні (напрыклад, тыран Пісістрат у Афінах). Узнікла ў 7-6 ст. да н.э. ў працэсе барацьбы паміж радавой знаццю і масамі вольных грамадзян. Нягледзячы на жорсткую форму праўлення, рэформы тыранаў былі накіраваны на паляпшэнне становішча народа, развіццё рамёстваў і гандлю, садзейнічалі фармаванню дзяржавы і пераходу да дэмакратыі. Вядомы тыраніі, або сіньёрыі, як форма палітычнай будовы шэрагу сярэднявечных гарадоў-дзяржаў Італіі, характэрна канцэнтрацыя цывільнай і ваеннай улады ў руках аднаасобнага правіцеля - сіньёра. У пераносным сэнсе тыранія - праўленне, заснаванае на дэспатызме.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021