Цуд, паводле рэлігійных уяўленняў, недаступная для розуму з'ява, якая парушае законы прыроды і грамадства і тлумачыцца непасрэдным умяшаннем звышнатуральных сіл. Вера ў цуд - адна з найважнейшых асаблівасцей рэлігійнай свядомасці. Ва ўсіх рэлігіях цуд успрымаецца як сведчанне рэальнасці Бога, бажаства і іншых звышнатуральных сіл, а таксама як доказ магчымасці іх умяшання ў жыццё прыроды і грамадства.

Паведаміць пра недакладнасьць