Шлюб, добраахвотны раўнапраўны саюз мужчыны і жанчыны, заснаваны на пачуцці кахання або іншай узаемнай схільнасці з мэтай стварэння сям'і і задавальнення пэўнай сукупнасці духоўных, фізічных і гаспадарчых патрэб. Як праваадносіны, што звязваюць мужа і жонку ўзаемнымі правамі і абавязкамі, шлюб узнікае з моманту яго рэгістрацыі ў органах ЗАЦСа. Шлюбны ўзрост у Беларусі ўстаноўлены з 18 гадоў. Шлюб лічыцца, калі мужчына і жанчына выказалі перад службовай асобай органа ЗАЦСа ўзаемнае жаданне стаць мужам і жонкай і гэта замацавана актавым запісам. Жаданне пажаніцца павінна быць узаемным і выказвацца асабіста кожным, хто ўступае ў шлюб. Канчатковасць выказвання ўзаемнага жадання стаць мужам і жонкай звязваецца падпісаннем імі актавага запісу. Пры адсутнасці хоць адной з гэтых умоў шлюб не ўзнікае. Парадак і падставы скасавання шлюбу вызначаюцца законам. Як правіла, шлюб скасоўваецца ў судовым парадку і толькі ў выключных выпадках - органамі ЗАЦСа.

Паведаміць пра недакладнасьць