Шчасце, паняцце маральнай свядомасці. Абазначае такі стан чалавека, які адпавядае найбольшай унутранай задаволенасці ўмовамі свайго быцця, паўнаце і асэнсаванасці жыцця, здзяйсненню свайго чалавечага прызначэння. Як і мара, з'яўляецца пачуццёва-эмацыянальнай формай ідэалу, але ў адрозненне ад яе абазначае не імкненні асобы, а здзяйсненне гэтых імкненняў. Шчасце не проста характарызуе аб'ектыўнае становішча або суб'ектыўны стан чалавека, а адлюстроўвае толькі ўяўленне аб тым, якім павінна быць яго жыццё, што іменна з'яўляецца для яго асалодай. Таму гэта паняцце мае нарматыўна-ацэначны характар. Змест і разуменне шчасця залежаць ад таго, як усведамляюцца прызначэнне і сэнс жыцця. Уяўленні канкрэтнага чалавека аб шчасці залежаць ад усёй сукупнасці яго ўзаемаадносін з грамадствам, яго індывідуальных якасцей (культуры, маралі), умоў жыцця і інш. Для адных шчасце - часці. Ён знайшоў сваё адлюстраванне і ў грамадскай думцы эпохі Асветніцтва (Т.Гобс, А.Сміт, Д.Рыкарда, К.Гельвецый, П.Гольбах). З тэорыяй «разумнага эгаізму» выступілі і французскія матэрыялісты 18 ст. Яны лічылі, што асновай дабрадзейнасці чалавека з'яўляецца правільна зразумелы асабісты інтарэс або «разумнае сябелюбства» (Гольбах). І.Кант ацэньваў прыроднае сябелюбства як «радыкальна злое»; ён адрозніваў маральны, лагічны, эстэтычны і метафізічны эгаізм. «Маральным эгаістам» ён лічыў таго, хто канцэнтруе ўсе мэты на самога сябе, хто не бачыць ніякай карысці ні ў чым, акрамя таго, што яму выгадна. А.Шапенгаўэр сцвярджаў, што эгаізм з'яўляецца асноўнай рэальнай спружынай паводзін і жывёлы, і чалавека. У этычнай канцэпцыі М.Чарнышэўскага развіты новы варыянт «разумнага эгаізму» як свабоднага падпарадкавання асабістай выгады агульнай справе, ад поспеху якой у канчатковым выніку выйграе і асабісты інтарэс індывіда.

Паведаміць пра недакладнасьць