Эканоміка (ад грэч. oikonomike - мастацтва кіравання дамашняй гаспадаркай). У шырокім разуменні гэта сукупнасць формаў арганізацыі вытворчасці і метадаў гаспадарання, якія склаліся ў грамадстве ў працэсе выкарыстання людзьмі асноўных фактараў вытворчасці (працы, капіталу, прыродных рэсурсаў), размеркавання, абмену і спажывання матэрыяльных даброт. У больш вузкім сэнсе пад эканомікай разумеецца народная гаспадарка, якая ўяўляе сабой узаемную сістэму галін матэрыяльнай вытворчасці і невытворчай сферы. Гэтым тэрмінам называецца і навуковая дысцыпліна (галіна навукі), якая вывучае функцыянальны ці галіновы бок эканомікі, уключае цэлую сістэму навуковых дысцыплін (эканоміка прамысловасці, сельскай гаспадаркі, працы; фінансы і крэдыт і інш.). Вынікі эканамічнай навукі выкарыстоўваюцца для распрацоўкі эканамічнай палітыкі і эфектыўнага гаспадарання. У гаспадарчым сэнсе эканоміка можа быць нацыянальная (канкрэтнай дзяржавы), рэгіянальная (пэўнага асобнага рэгіёна) ці сусветная.

Паведаміць пра недакладнасьць