бусел, вялікая птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі.

бусел м. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сл. Гарадз., ЛП, ПБ, Бялькевіч, Насовіч),
бусла м. — Жытк. (ТС),
буська м. — цэнтр. з., пал. р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, НЛ, ЖНС, ЛП, Шаталава),
бусько м. — Драг., Стол. (ЛАБНГ, ПБ),
бусень м. — Берасц., Драг., Кобр., Бяроз. (ЛАБНГ, АЛА),
бусен (бусён) м. — Берасц., Кам., Бяроз. (ЛАБНГ, Шаталава),
бусня м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
бухал м. — Стол. (ЛП),
буцян м. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, ЭПБ, Юрчанка, Яўсееў),
буцяна м. — Слаўг. (АЛА),
будзьян м. — Смален. р. (Дабравольскі),
бацян м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, ЭПБ),
боцян м. — Гарадз. (ЛАБНГ, АЛА),
чарнагуз м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў, ПБ, ЭПБ),
гарус м. — Барыс. (ПБ),
весялец м. — Лельч., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
весялок м. — Капыл. (АЛА),
вясёлка м. — Карэл. (Сцяшковіч),
аіст м. — Ветк., Хоц., Арш. (ЛАБНГ),
клекатун м., клекятун м. экспр. — Кам., Стол., Жытк. (ЖНС, ТС),
кляпечка ж. экспр. — Стол., Жытк. (ТС).

чорны бусел:
гайсцер м., гасцер м., гайстар м., айсцер м. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, ЛП, ПБ, ЭПБ),
гарус м. — мясц. (ЭПБ),
гайнік м. — Лун. (ЛАБНГ, Шаталава),
баравік м. — Стол. (ЛП),
чарнабусел м. — Стол. (ЛП),
чорны бусел (бацян) — Воран., Слуц., Вілен. р. (СПЗБ, ПБ),
лясны (дзікі) буська (бусень) — Стол., Малар. (ЛП, ЭПБ).

самка:
бусліха ж. — у межах назвы бусел (Мат. апыт.),
бусчыха ж. — Лях., Івац., Стол., Пін. (ЛАБНГ, ТС, Шаталава),
бусліца ж. — Воран. (ЛАБНГ),
буцяніха ж. — Мсцісл., Бял. (Юрчанка, Яўсееў),
бацяніха ж. — Ашм. (ЛАБНГ).

бусляня:
бусляня н., буслянятка н. памянш. — Гл., Жытк., Ганц. (СПЗБ, ТС, Янкоўскі),
бусчаня н. — усх.-пал. р. (ТС, Мат. апыт.),
буцянё н. — Чав. (ЛАБНГ),
буцянёнак м. — паўн.-усх. д. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць