грак, пералётная птушка, падобная да вароны, з чорным бліскучым апярэннем.

грак м. — асн. мас. г. (СПЗБ, ЛП, Бялькевіч, Шатэрнік, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, ПБ),
грач м. — Стол. (ЛП),
гайваран м. — Беластоц. р. (СПЗБ, Насовіч),
крумклан м. — Вілен. р. (СПЗБ),
крук малы — Стол. (ЛП),
чорная вараняка — Малар., Драг., Лельч., Маз. (ЛП).

птушаня ў гракоў:
грачаня н., грачанё н., грачанёнак м. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д.,
гракавянё н. — Карэл. (Сцяшковіч).

Паведаміць пра недакладнасьць