верхаводка (вярхоўка, быстранка), невялікая рухавая рыбка, пакрытая бліскучай луской, жыве ў верхнім пласце вады і трымаецца табункамі.

верхаводка ж. — паўдн. р., спарадычна і ў іншых месцах (ЛП, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Усачова),
верахвод м., верхаводзік м. памянш. — паўдн. р. (ТС, ЛП),
верхаводзь м. — Чэрв. (НЛ),
верхалётка м. — паўдн. р. (ЛП),
вярхоўка ж. — мясц. (Жукаў),
верхаплаўка ж. — Смарг. (СЦБ),
верхалапка ж. — Паст., Астр. (СПЗБ),
укляя (вукляя) ж., уклейка ж. — агульн., асабліва паўн. р., усх.-маг. р. (СПЗБ, ЛП, З нар. сл., Мат. Маг., Каспяровіч, Дабравольскі, Усачова),
кляя ж. — Нараўл. (З нар. сл.),
клейка ж. — Мен. (СПЗБ),
падуклейнік м. — Мядз. (СЦБ),
уклей м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
аклія (аклея) ж., уклія ж., клія ж. — паўдн. р. (ЛП, Жукаў),
аклейка ж. — мясц. (Жукаў),
сялява ж., сяляўка ж., сялявачка ж. памянш. — паўн. р., усх.-маг. р. (Жукаў, Насовіч, Усачова),
сібель ж., сібіль ж. — Гом. р., усх.-маг. р., а таксама Смален. р., зах.-бран. р. (Янкова, Жукаў, Усачова),
сіняўка ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
жыдок м. — паўдн. р. (Усачова),
калінка ж. — паўн. р. (Усачова),
бліскаўка ж. — Стол. (НЛ),
шыш м. — Ваўк. (СПЗБ).

вярхоўка:
вярхоўка ж., сіняўка ж. — мясц. (Жукаў).

быстранка:
быстранка ж., сіняўка ж., стракатка ж., ушвейка ж. — паўн. р. (Жукаў).

Паведаміць пра недакладнасьць