гаркушка (гальян, гарчак), невялікая рыбка з вераценападобным целам стракатай зеленавата-залацістай афарбоўкі па баках, жыве ў крынічных, чыстых рачулках.

гаркуша ж., гаркушка ж. 'гальян (звычайны і азёрны)' — Мен. (Мат. апыт.),
сіняўка ж. — Чэрв. (ЛАБНГ),
курмяўка ж. — Гарадз. (Цыхун),
аўдотка ж., вудодка ж. — Краснап., Чэрык. (Бялькевіч, Насовіч),
красаўка ж., гаркуша ж., маляўка ж., скамарох м., залатоўка ж., аўдотка ж., крумела ж., фарэлька ж. і інш. — мясц. (Жукаў).

гарчак звычайны:
гарчак м. — Слуц. (Усачова),
гарчыца ж., гаркушка ж., альшанка ж., пукас м., смярдзюха ж., сталетка ж. — мясц. (Жукаў).

Паведаміць пра недакладнасьць