шыпець (пра гадзюку)

шыпець незак. — агульн. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
сыпець незак. — Бар., Асіп., Нараўл. (ЛАБНГ),
сіпець незак. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ),
сніпець незак. — Астр. (ЛАБНГ),
сапець незак. — Шарк. (ЛАБНГ),
шыкаць незак. — Іўеў., Бар., Лун., Іван., Пін., Стол. (ЛАБНГ),
сыкаць незак. — Верхнядзв., Валож., Воран., Пух., Ваўк., Зэльв., Саліг., Стол., Лельч. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Станкевіч),
жыкаць незак. — Пін. (ЛАБНГ),
сычаць незак. — зах.-пал. г., а таксама Ваўк. (ЛАБНГ, ЛП),
пшычаць незак. — Малар. (ЛАБНГ),
свістаць незак. — Ашм., Воран., Іўеў., Дзярж., Пін., Стол. (ЛАБНГ),
шчыкацець незак. — Лун. (ЛАБНГ),
кудакаць незак. — Калінк. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць