маліны, кустовая расліна з чырвонымі спажыўнымі ягадамі-шматкасцянкамі.

маліны мн. — пал. р., Мёр., Паст., Лёзн., Леп., Астр., Гарадз., Навагр., Слон., Драг., Латгал. р. (АЛА, СПЗБ, ЛП, ТС, ЖС, Каспяровіч, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Мат. апыт.),
маліна ж. — агульн. (АЛА, ЛП, Сцяшковіч, Бялькевіч, Кісялеўскі, Верас, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
малена ж. — Ашм. (Станкевіч),
малініца ж. — Гом. р., Ашм., Навагр. (НЛГ, ЭСБМ, Станкевіч),
маленіца ж. — Ашм. (Станкевіч),
малінка ж. памянш. — агульн. (Мат. апыт., Станкевіч),
малінушка ж. — Гом. р., Навагр. (ЭСБМ),
маліннік м. — (АЛА),
хвошчка ж. — Свісл. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць