гарбар, майстар, спецыяліст па вырабу і апрацоўцы скур.

гарбар м. — паўн.-зах. з., спарадычна цэнтральная частка пал. р., Пруж. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Варлыга, Станкевіч),
гярбар м. — Шчуч., Слон. (ЛАБНГ),
грабар м. — пераважна цэнтральная частка паўн.-зах. з., спарадычна ўсх.-пал. р., Ушац., Стаўб., Нясв., Раг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
гарбатнік м. — Астр., Дзятл., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС),
кушнер м. — Лаг., Смарг., Лельч., Карм., Нараўл., Беластоц. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга, Кучук, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч),
кушнер м. — Карм., Нараўл. (ЛАБНГ),
кушнір м. — Ваўк., Пруж., Лях., Кам. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС),
кушняр м. — Кам. (ЛАБНГ),
шкурат м. — Івац., Лун. (ЛАБНГ),
шкурняк м. — Лун. (Шаталава),
шкурнік м. — Пух., Нясв., Клец., Старадарож., Кобр. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС),
шкуратнік м. — Акц. (ЛАБНГ),
скуратнік м. — Беластоц. р. (СПЗБ),
кажэўнік м. — усх. з. (Віц. р. - спарадычна), Мен. р., Слуц. р., Іўеў., Маст., Івац., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
кажушнік м. — Лун. (ЛАБНГ),
кажурнік м. — Бярэз. (ЛАБНГ),
кажамяка м. — усх.-маг. р., спарадычна Віц. р., Рас., Лаг., Мядз., Чэрв., Мен., Добр., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік),
кажадуб м. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
чымбар м., чынбар м., чамбар м. — усходняя частка зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
чэмбар м., чэнбар м. — Драг. (ЛАБНГ),
чанбарнік м. — Стол. (ТС),
балтушнік м. — спарадычна паўн.-зах. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
валтужнік м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
мачан м. — Люб. (ЛАБНГ),
аўчыннік м. 'гарбар, які вырабляе аўчыны' — спарадычна ўсх. з., Верхнядзв., Дзятл., Слуц., Баран., Ганц., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Н. сл-сць, Варлыга, Каспяровіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік).

Паведаміць пра недакладнасьць