кухар, повар, спецыяліст па прыгатаванню ежы.

кухар м. — Віц., Лаг., Смарг., Чэрв., Капыл., Стол. (ТС, Мат. дыял. сл., Варлыга, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
кухарка ж. — агульн. (АЛА, ЛАБНГ, ЖНшС, Станкевіч),
кухавар м. — Мсцісл. (Станкевіч, Юрчанка),
кухаварка ж. — Шчуч. (Сл. Гарадз., Станкевіч),
повар м. — Паст., Смарг., Кобр. (СПЗБ),
павар ж. — Мен. р., Маст., Лях., Старадарож., Лун. (АЛА),
паварыха ж. — Віц. р., Мен. р., Чэрв. р., спарадычна паўдн. р. (АЛА),
паварка ж. — мясц. (Насовіч),
варэннік м., варэнніца ж. — Зэльв., Мсцісл. (Н. сл-сць, Юрчанка),
варая ж. — Лун. (Шаталава),
кулінарча ж. — Зэльв. (Сцяцко),
кухарчук м., кухта м., кухцік м. памянш. 'вучань, памочнік кухара' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць