рабочы, чалавек, які працуе ў розных сферах.

рабочы м., рабочая ж. — агульн. (АЛА),
работнік м., работніца ж. — пераважна агульн. (АЛА),
фабрыкант м., фабрыкантка ж. — паўн.-зах. з. (АЛА),
падсобнік м. 'падсобны рабочы' — Гом. р. (НЛГ),
літоўшчык м. 'рабочы-спецыяліст па ліцейнай справе' — мясц. (Насовіч),
лямоўшчык м. 'рабочы, які займаўся аблямоўваннем' — мясц. (Насовіч),
шмухлер м. 'рабочы, які рабіў кутасы' — мясц. (Насовіч),
гутняк м. 'рабочы, які працаваў на гуце' — Гарадз. (Цыхун),
лазак м. 'рабочы, які выконвае работы на вялікай вышыні' — Добр. (Мат. Гом.),
калесьнік м. 'рабочы, які вярцеў кола на пенькапрадзільным заводзе' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
ганак м. 'рабочы землечарпалкі' — Хойн. (Мат. Гом.),
крыльшчык м. 'рабочы, які крые дахі' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
маляр м. 'рабочы, які фарбуе будынкі, памяшканні, парканы' — Віц. р. (Каспяровіч),
пячур м. 'рабочы, які даглядаў за печчу ў смалярні' — Свісл. (Сл. Гарадз.),
грубнік м. 'апальшчык, работнік кацельнай' — мясц. (Станкевіч),
праваранін м. устар. 'рабочы, які працаваў на вінакурным заводзе, бровары' — Барыс. (СПЗБ),
брукар м. 'масцільшчык, той, хто пракладвае дарогі брукам' — Астр., Слон. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Станкевіч),
шашэйнік м. 'рабочы, які працуе на шашы' — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
каляяж м., каляяжыха ж. 'рабочыя, якія працуюць на чыгунцы' — Шчуч. (Сл. Гарадз.);

дарожны майстар:
раманцёр м. — Бяроз. (Шаталава),
драгоміж м. — Лун. (ДСБ);

рабочы-слесар:
слёсар м. — Лаг., Смарг., Ваўк. (СПЗБ, Сл. Гарадз., Станкевіч, Сцяшковіч),
слосар м. — Воран. (Сл. Гарадз.);

рабочы-токар:
токар м. — Ушац. (ЛАБНГ),
такар м. — мясц. (Станкевіч);

рабочы, які займаўся фармаваннем цэглы на цагельні:
цагляр м. — Віц. р. (Каспяровіч),
стыхар м. — Гарадз. (НС).

Паведаміць пра недакладнасьць