скупшчык, перакупшчык, чалавек, які скупляе што-н. для перапродажу або для іншых мэт.

перакупшчык м., перакупшчыца ж. — Кобр. (ЖНшС),
перакупка ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Насовіч),
башлак м. — Зах.-бран. р. (Станкевіч),
гуртоўшчык м. 'оптавы перакупшчык' — мясц. (Насовіч),
матора м. 'той, хто займаўся скупкай і перапродажам коней' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
кароўнік м. 'скупшчык кароў' — Віц. р. (Каспяровіч),
вашчыннік м. 'скупшчык вашчын' — мясц. (Насовіч),
ламавік м. 'скупшчык ці зборшчык утыльсыравіны, металалому' — Свісл. (Мат. Гарадз.);

анучнік:
анучнік м. — Лаг., Малад., Чэрв., Пух., Уздз., Нясв., Кобр., Стол., Жытк. (ТС, ЖНшС, Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Варлыга, Шатэрнік),
ганучнік м. — Пух., Ваўк., Стол., Жытк., Беластоц. р. (ТС, СЦБ, ЖНшС, Сцяшковіч),
трапачнік м., трапечнік м. — Тал. (Шаталава),
трапашнік м. — усх.-маг. р., Тал., Бял., Кір., Смален. р. (Мат. Маг., Бялькевіч, Дабравольскі, Шаталава, Юрчанка, Яўсееў),
трапнік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
рызнік м. — Верхнядзв., Лаг., Мядз., Смарг. (Мат. мен.-мал., Варлыга, Станкевіч),
шматнік м. — Гарадз. (СПЗБ),
шамотнік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
каравачнік м. — Гом. р., Рас. (Мат. Гом., НЛГ, Шаталава, Янкова),
каравашнік м. — Бял., Кір., Чач., Лоеў., Зах.-бран. р. (НС, Мат. дыял. сл., Растаргуеў, Янкова, Мат. апыт.),
караўнік м. — Лоеў., Браг., Смален. р. (Мат. Гом., Дабравольскі, Янкова),
карака ж. — Жытк. (ЖНшС),
клачэнік м., клачнік м. — Стол., Жытк. (ТС),
калман м. — Маст. (Мат. Гарадз.),
баяр м. — Зэльв. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць