смалакур, майстра па здабычы смалы, шкіпінару, вуглю з драўніны хваёвых дрэў.

смалакур м. — усх. з., Мен. р., Слуц. р., Мядз., Лаг., Віл., Карэл., Пруж. (ЛАБНГ),
смалакурнік м. — Тал., Ганц. (ЛАБНГ),
смаляр м. — паўн.-зах. з., спарадычна паўдн. р. (ЛАБНГ, ТС, Сл. Гарадз., НЛ, Н. сл-сць, Варлыга),
смалярнік м. — Смарг., Стол. (ЛАБНГ),
смальнік м. — Лаг., Іўеў., Ваўк., Калінк. (ЛАБНГ, Варлыга),
смалагон м. — Рэч. (ЛАБНГ),
дзягцяр м. — спарадычна агульн., Беластоц. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Кучук, Растаргуеў, Станкевіч),
дзягцярык м. — Маст. (ЛАБНГ),
дзягцярнік м. — спарадычна паўдн.-усх. з., Глыб., Докш. (ЛАБНГ),
дзягольшчык м. — Малар. (ЛАБНГ),
вугольнік м. — Маз. (ЛАБНГ),
вугляр м. — Вілен. р. (СПЗБ),
гоншчык м. — Круп., Бых., Чэрык., Гарадз., Маз. (ЛАБНГ, НС, Цыхун),
мазнік м. — Верхнядзв. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пальшчык м. — Лаг., Буда-Каш., Лоеў. (СЦБ, Мат. Гом.),
выпальшчык м. — Стаўб. (СЦБ).

Паведаміць пра недакладнасьць