таварыш, той, хто знаходзіцца ў прыязных, сяброўскіх адносінах з кім-н.

пабрацім м., пабрацімка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
таварыш м. — Чэрвен. р., Смален. р. (Шатэрнік, Дабравольскі),
сябра м. — Віц. р. (Каспяровіч),
сябар м. — Чэрвен. р. (Шатэрнік),
прыяцель м. — Жытк. (ТС),
кампан м. — Ваўк. (Сцяшковіч),
хаўрусьнік м. 'таварыш, саюзнік' — Чэрвен. р. (Шатэрнік),
хаўрусьніца ж. 'сяброўка, саюзніца' — Чэрвен. р. (Шатэрнік),
дзеўка ж. 'партнёрка' — Круп. (СЦБ).

Паведаміць пра недакладнасьць