азадак м. — Чэрв. р., Стол., Жытк., Гом., Лельч. (ТС, НЛГ, Шатэрнік, Станкевіч, Насовіч, Кучук),
зад м. — Чэрв. р. (Шатэрнік, Станкевіч),
задок м. — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
задніца ж., дупа ж., дупля ж., жопа ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
срака ж. — Віл., Чэрв. р. (СПЗБ, Шатэрнік, Насовіч),
купро н. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
гуз м. — Зах.-бран. р. (Станкевіч, Растаргуеў),
фэка ж., тул м. — мясц. (Насовіч),
места н. перан. — Жытк. (ТС);
ягадзіца:
ягада ж. — Пух. (СЦБ),
ягадзіца ж. — Астр. (СПЗБ),
пелютка ж. — Пін., Жытк. (ТС, НЛ, ЖС),
пелюстка ж. — Жытк. (ТС),
тылак м. — Лях. (СПЗБ),
гурны мн. — Латгал. р. (СПЗБ),
палавінкі мн. — Гом., Лоеў. (НЛГ, Янкова).