бядро, частка нагі ў чалавека ад таза да калена.

бядро н. — Шарк., Мёр., Гарад., Навагр., Бял., Маг., Маз. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз.),
сцягно н. — агульн., акрамя заходняй часткі паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Мат. Гарадз., Шатэрнік, Каспяровіч),
сцягняк м. — Мен. р., Дзятл., Карэл., Кобр. (АЛА, ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Варлыга),
сцягля н. — Шчуч. (НЛ),
кульша ж. — паўн.-зах. з., Люб., Кам., Петр., Маз. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Шатэрнік, Цыхун),
кульша ж. — Шарк., Глыб., Верхнядзв., Гарад., Віц., Смарг. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Станкевіч),
кульшня ж. — Віц. (ЛАБНГ),
клешня ж. — Навагр., Бяроз. (ЛАБНГ, Н. сл-сць),
клюшня ж. — Лаг. (ЛАБНГ),
клюшня ж. — Бых., Рэч. (ЛАБНГ),
клюшняк м. — Пух. (ЛАБНГ),
клушняк м. — Малад. (АЛА),
кульма ж. — Смал. (АЛА),
ляшка ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Каспяровіч, Бялькевіч, Насовіч),
кумпяк м. — Верхнядзв., Паст., Астр., Ашм., Смарг., Пух., Старадарож. (ЛАБНГ, АЛА),
кунпяк м. — Брасл., Паст., Шарк., Пол., Валож., Дзярж., Кругл. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ),
клуб м. — Маст., Пух., Старадарож., Чач. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.),
цяглі мн. — Чэрв., Уздз. (ЛАБНГ, Мат. мен.-мал., Шатэрнік),
галёнка ж. — Паст., Гар., Докш., Круп., Лёзн., Бых., Кір., Клім., Капыл., Добр., Малар., Маз., Хойн., Нараўл. (ЛАБНГ, АЛА),
лытка ж. — Гарадз., Лёзн., Беш., Мсцісл., Добр. (ЛАБНГ, АЛА),
лядзве мн. — Свісл. (Сл. Гарадз., Станкевіч),
ледва мн. — Драг. (ЖНС),
купро н. — Свісл., Ваўк., Петр. (ЛАБНГ, Шаталава),
вуда ж. — Навагр. (АЛА),
пялютка ж. — Пін. (Шаталава),
лешчаткі мн. — Свісл. (Шаталава),
гнаты мн. — Гарадз. (Цыхун),
лысцягі мн. — Слон. (ЖС),
цлунак м. — Валож. (АЛА),
удан м. 'костка ў бядры' — Ваўк. (ЛАБНГ);

верхняя частка бядра чалавека:
клуб м., клубы мн. — Смарг., Воран., Чэрв., Пух., Старадарож., Чач. (АЛА, Мат. Гарадз., Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.),
клубы мн. — Віц. р. (Каспяровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць