бурклівы, які любіць бурчаць, выказваць незадаволенасць.

буркун м. — Брасл., Мёр., Мядз., Валож., Люб., Мсцісл., Ваўк., Люб., Стаўб., Мен., Чэрык., Гом., Рэч., Хойн., Лоеў., Браг. (ЛАБНГ, ЖС),
буркала м. і ж. перан. асудж. — усх.-маг. р., Смален р. (Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч, Юрчанка),
буркалка м. і ж. — усх.-маг. р., Смален. р. (Насовіч, Станкевіч),
бурката ж. — Лоеў. (Янкова),
бурчыла н. — Жытк. (ТС),
бурклівы прым. — мясц. (Станкевіч),
бурчалівы прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
бурчлівы прым. — Чач. (Мат. апыт.),
бубнач м. — Навагр., Слон., Бяроз. (ДСБ, НС, Н. сл-сць),
бубна м. — Слон. (Н. сл-сць),
буб м., бубіха ж., бубня ж. — Бял. (Яўсееў),
бубен м. — Бял., Гор. (Мат. Маг., Мат. дыял. сл.),
бухта м. і ж., пухта м. і ж., бухцелка ж. — Бял. (Яўсееў),
варкутун м., варкатуха ж., варкатуння ж. — мясц. (Насовіч),
воркуцень м. — Жытк. (ТС),
варкота ж. — Стол., Жытк. (ТС),
вурчыла м. і ж. — Стол., Жытк. (ТС),
варкатлівы прым. — Жытк. (ТС),
варкілы прым. — Лун. (Шаталава),
хурканнік м., хурканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хуркала м., пурхала м. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
гырканнік м., гырканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
гыркала н. — Слон. (Сл. Гарадз.),
хурчэннік м., хурчэнніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хырчэннік м., хырчэнніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хырканнік м., хырканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хыканнік м., хыканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
вугнач м., вугнівы прым. — Навагр. (НС),
грыміла м. і ж. — усх.-маг. р. (Станкевіч, Юрчанка),
дудукайла н. экспр. — Стол. (ТС),
мыркун м. — мясц. (Насовіч),
азгрызлы прым. — Зэльв. (Сл. Гарадз.),
правэнда м. і ж. 'бурклівы, надакучлівы чалавек' — Ушацк. (НЛ),
жвінда м. і ж. асудж. 'чалавек, які бурчыць і ные' — Навагр. (НС).

Паведаміць пра недакладнасьць