няўмелы прым. — Віл., Гл., Жытк., (СПЗБ, Янкоўскі, ТС, Станкевіч),
няўмелушчы прым. — Жытк. (ТС),
няўмека м. і ж. — Мядз., Лаг., Чэрв. р., Віц. р., Мёр., Гом. р., Жытк., Гл., Петр., Зах.-бран. р., Чач., (СПЗБ, Варлыга, Шатэрнік, Каспяровіч, З нар. сл., НЛГ, ТС, Янкоўскі, Мат. Гом., Растаргуеў, Мат. апыт., Насовіч, Станкевіч),
няўмелуха ж. — Стол. (ТС),
няўмелька аг. — мясц. (Станкевіч),
няўмечка — Слуц. (ЖНшС),
няўмеха м. і ж. — Жытк. (ТС),
пэцкаль м. 'дрэнны майстар, папсуй' — Клім., Бял., Лаг., Чэрв. р., Смарг. (Бялькевіч, Яўсееў, Варлыга, Шатэрнік, Станкевіч),
пэцкала н. — Навагр. (Н. сл-сць),
партач м., партачка ж. экпр. — Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, Насовіч, Растаргуеў),
папсуй м., папсуйка ж. асудж. — Бял., Лаг. (Яўсееў, Варлыга),
пароцька аг. 'асоба, што не мае поспеху ў рабоце; дрэнны працаўнік' — Лаг., Чэрв. р. (Варлыга, Шатэрнік),
зломак м. — Мядз. (СЦБ),
ламака м. і ж. перан. — Докш., Лаг., Ашм. (Мат. дыял. сл., Варлыга, СПЗБ),
ламакаваты — Лаг. (Варлыга),
нягодны прым. — Лоеў., Стол., Жытк. (Янкова, ТС),
негадзяй м., негадзяйка ж. — Жытк. (ТС),
негадзяшчы прым. — Жытк. (ТС),
няўдаха ж. — Стол., Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
няўдалы прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
няўдаліна м. і ж. — Шчуч. (СПЗБ),
неўдалота м. і ж. — Астр. (СРЛГ),
гламазда, грамазда м. і ж. 'няўмека; той, хто грувасціць, нагрувашчвае' — Ваўк., Лаг., Мсцісл. (Мат. Гарадз., Варлыга, Юрчанка),
нязграда, нязгрэда м. і ж. — Жытк., Старадарож. (Н. сл-сць, ЖНшС),
робля ж. 'благая работніца' — Лаг. (Варлыга),
брыднік м. асудж. — Маст. (СРЛГ),
саўлыга аг. неадабр. 'чалавек, які робіць абы-як' — Смален. р. (Дабравольскі),
варзопа, варзэпа — Смален. р. (Дабравольскі),
бяспрокі прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
абузнік м. — мясц. (Насовіч),
бурзола м. і ж. асудж. 'неакуратная пры ядзе і ў рабоце асоба' — Мёр. (З нар. сл.),
няўложаны прым. 'непрывучаны да працы' — мясц. (Станкевіч),
няўладзіца аг. — мясц. (Станкевіч),
каўган м. і ж. абразл. — Зэльв. (Сцяцко),
калуш м. і ж. грэбл. — Зэльв. (Сцяцко),
кацпан м. і ж. зневаж. 'неахайны, няўмека' — Зэльв. (Сцяцко),
абламоха м. і ж. — Маст. (СРЛГ),
шулда м. і ж. — Жлоб. (Мат. апыт.),
лёмця м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
някдэба м. і ж. — Гом. (Н. сл-сць),
няздара — Чэрв. р. (Шатэрнік),
няведала м. і ж. — Ельск. (Мат. Гом.),
нясклёпа м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
нескладуха ж. 'жанчына, якая робіць усё няўдала' — Раг. (Мат. дыял. сл.),
ністропця ж. — Клецк. (НЛ),
недацёпа м. і ж. — Добр. (Мат. Гом.),
неўра м. і ж. — Ельск. (Мат. Гом.),
кавярза м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
варакса м. і ж. экспр. 'няўмека, пэцкаль, няўдаліца' — Стаўб. (З нар. сл.),
мазілка м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
няздзельніца ж. — Краснап. (Бялькевіч),
кацалапы перан. асудж. 'той, у каго ўсё валіцца з рук' — Зэльв. (Сцяцко),
няўклюда, няўхлюда м. і ж. — Ашм., Смарг. (СПЗБ),
тыкля м. і ж. — Воран. (СРЛГ),
загавала м. і ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
гепала м. і ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
кілда м. і ж. — Жлоб. (Мат. апыт.),
забарсень м. перан. абразл. — Мсцісл. (Юрчанка),
кавярзень м. лаянк. 'няважны, няўклюдны работнік' — Смален. р. (Дабравольскі),
брында м. і ж. 'неахайны, неакуратны ў рабоце чалавек' — Слуц., Навагр. (ЖС, Н. сл-сць),
хамаза ж. 'які хутка, але дрэнна робіць' — Светлагор. (ЛАБНГ),
патахкала м. іран. 'які робіць усё хутка, але не якасна' — Лун. (ДСБ),
непрадзь 'жанчына, якая не ўмее прасці' — Лун. (Шаталава),
няткаха ж. 'жанчына, якая не ўмее ткаць' — Смален. р. (Дабравольскі),
трапятун м. неадабр. 'чалавек, які знешне стараецца, а па сутнасці абыякава адносіцца да сваёй справы' — Ашм., Іўеў. (Сл. Гарадз.),
запамога ж. іран. 'няўмелы ці такі, хто не можа па здароўю рабіць што-н., але бярэцца дапамагчы' — Гл. (Янкоўскі),
уядлы прым. адм. 'нядобрасумленны працаўнік' — Гл. (Янкоўскі),
дзялок м. зневаж. 'пра чалавека, які выстаўляецца сваімі здольнасцямі, а на самай справе нічога не ўмее добра рабіць' — Навагр. (ЖНС),
шаўлюга м. і ж. зневаж. 'няскладны чалавек, які не ўмее добра рабіць' — Навагр. (З нар. сл.),
кевала м. 'дрэнны працаўнік' — мясц. (Насовіч),
нязграда м. і ж. 'няўмека, няўклюда' — Жытк. (ТС).
Паведаміць пра недакладнасьць