Беларуская Вызвольная Армія (БВА), партызанская арганізацыя. Першыя згадкі пра БВА адносяцца да 1945 г. Старшыня ЦК БНП Ус.Родзька, якому падначальваліся «паўстанцкія сілы ў Беларусі», быў кіраўніком дэсантных груп «Дальвіца», якія нібыта ўваходзілі ў «Беларускую Вызвольную Армію». У 1949-50 гг. у беларускай эміграцыйнай прэсе паведамлялася пра дзейнасьць у Беларусі «Беларускай Вызвольнай Арміі пад камандаю ген. Вітушкі». Аднак больш распаўсюджанай назвай партызанскіх аддзелаў генэрала Вітушкі быў «Чорны Кот». У 1949 годзе ў Заходняй Нямеччыне выходзіў часапіс «За волю. Лісткі Замежнага сэктару Беларускае Вызвольнае Арміі».

Паведаміць пра недакладнасьць