Езавітаў Кастусь (17.11.1893-23.05.1946), беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, генэрал-маёр. У лютым 1918 г. беларускі камандант Менску, уваходзіў у Раду БНР. Ствараў беларускія вайсковыя аддзелы, спрыяў пераходу на беларускую службу аддзелаў генэрала Ст.Булак-Балаховіча. У міжваенны час жыў у Латвіі, удзельнічаў у беларускім грамадзка-палітычным жыцьці. Неаднаразова арыштоўваўся латвійскімі ўладамі за беларускую нацыянальную дзейнасьць. У часы Другой сусьветнай вайны ўваходзіў у склад Беларускай Цэнтральнай Рады, узначальваў Галоўнае Кіраўніцтва Вайсковых Спраў БЦР, ствараў беларускія вайсковыя фармацыі ў Нямеччыне. Браў удзел у Беларускім Супраціве й арганізацыі антыбальшавіцкай партызанскай барацьбы. У красавіку 1945 г. быў захоплены «Сьмершам» у Нямеччыне. Быў закатаваны бальшавіцкімі катамі ў Менску.

Паведаміць пра недакладнасьць