Жыхар Аўген (1925?-1955?), камандзір беларускага партызанскага атрада на Пастаўшчыне, дэсантнік батальёна «Дальвіц», паэт. Пад час нямецкай акупацыі вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі. Быў сябрам СБМ. Пісаў вершы. З 1944 г. - у БНП. З дэсантам «Дальвіца» вярнуўся ў Беларусь, арганізаваў партызанскі атрад, які за час сваёй дзейнасьці ліквідаваў больш 30 чэкістаў, камуністаў, прыхільнікаў савецкай улады. У 1955 г. Жыхар быў абкружаны на хутары ў сямі кіламетрах ад Пастаў, адстрэльваўся, а калі скончыліся набоі, пусьціў апошнюю кулю сабе ў галаву. Кагэбісты ўвесь час імкнуцца прадставіць Жыхара палякам, хоць ён быў беларускім нацыяналістам.

Паведаміць пра недакладнасьць