Ільяшэвіч Хведар (17.02.1910-07.11.1948), беларускі палітычны дзеяч, сябра Замежнага Сэктару ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі. Нарадзіўся ў Вільні. Паэт, гісторык, журналіст, магістр філасофіі (1936). Скончыў Віленскую беларускую гімназыю, гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэта. Цярпеў перасьлед з боку польскіх уладаў. Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, прозы, гістарычных дасьледаваньняў. Пад час нямецкай акупацыі кіраваў Беларускім аб'яднаньнем у Беластоку, рэдагаваў мясцовую газэту «Новая дарога». Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі. З 1944 г. - у Нямеччыне. Рэдагаваў часапіс «Шляхам жыцьця» (1946-48), бюлетэнь «Апошнія весткі», выданьні БНП. Уваходзіў у кіраўніцтва Замежнага Сэктару БНП. Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў Ватэнштэце.