Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Каліноўскі Кастусь (02.02.1838-22.03.1864), вялікі беларускі нацыяналіст-рэвалюцыянер, кіраўнік антымаскоўскага паўстаньня 1863-64 гг. у Літве-Беларусі. Паходзіў з в. Мастаўляны на Беласточчыне. Скончыў Сьвіслацкае павятовае вучылішча й юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэта. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 1861 г. стварыў на Гарадзеншчыне падпольную арганізацыю. З кастрычніка 1862 г. - старшыня Віленскага цэнтра па падрыхтоўцы антымаскоўскага паўстаньня - Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Разам з Урублеўскім і Ражанскім наладзіў друкаваньне першай беларускай нелегальнай газэты «Мужыцкая праўда», дзе друкаваўся пад псэўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільні». На працягу 1863-га кіраваў паўстанцкім рухам на Гарадзеншчыне. Пасьля падаўленьня паўстаньня маскоўскімі акупантамі знаходзіўся на нелегальным становішчы. Арыштаваны 9 лютага 1864 г. у Вільні й павешаны акупантамі.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік   Беларускі нацыяналізм. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019