Еўрапеоідная раса (еўразійская раса), адна з асноўных вялікіх рас чалавецтва, у якую ўваходзяць беламорска-балтыйская, атланта-балтыйская, сярэднееўрапейская, балкана-каўказская і інда-міжземнаморская малыя расы. Характэрны светлая да смуглай скура, валасы светлыя і цёмныя мяккія роўныя або злёгку хвалістыя, у мужчын моцны і сярэдні рост валасоў на твары і тулаве, вузкі нос з высокім пераноссем, тонкія губы. Пашырана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі, Паўночнай Індыі, часткова ў Амерыцы, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыцы. Беларусы належаць да беламорска-балтыйскай малой расы, на поўдні жывуць прадстаўнікі сярэднееўрапейскай расы.

Паведаміць пра недакладнасьць