Харматан, паўночна-ўсходні пасат, які дзьме ў сухі перыяд года (з лістапада да сакавіка) з Сахары да Гвінейскага заліва і заходняга ўзбярэжжа Афрыкі на поўдзень ад 20° паўночнай шыраты. Дзьме часам 2-3 месяцы, часта бывае амаль ураганным. Адметны высокай сухасцю і запыленасцю, часам прыносіць на ўзбярэжжа шмат саранчы.

Паведаміць пра недакладнасьць