абложны (пра дождж, хмару), заложны, абкладны, доўгачасовы.

абложны прым. — паўдн.-усх. з., зах.-пал. г., гарадз.-бар. г. (за выключэннем Гарадз. р.), усх.-маг. р., Чэрв. р., Ушацк., Чашн., Докш., Віл., Барыс., Смален. р. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Дабравольскі),
аблажны прым. — паўдн.-усх. з., Шум., Мір., Дубр., Арш., Смарг., Слон., Капыл., Пруж., Бяроз. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Янкова),
блажны прым. — Тал. (ЛАБНГ),
аблажнэй прым. — Хоц. (ЛАБНГ),
блажнэй прым. — Драг. (ЛАБНГ, НЛ),
заложны прым. — Ушацк., Карэл., Лях. (ЛАБНГ),
безадложны прым. — Кобр. (ЛАБНГ),
абкладны прым. — паўн. р., Мсцісл., Клім., Бял., Бых., Чач., Добр., Смален. р. (ЛАБНГ, Дабравольскі, Юрчанка),
абкладнэй прым. — Гарад., Лёзн., Мсцісл., Касц. (ЛАБНГ, Юрчанка),
акладны прым. — Верхнядзв., Шарк., Глыб. (ЛАБНГ, СПЗБ),
зацяжны прым. — Ашм., Іўеў., Шчуч., Асіп., Кір., Берасц., Жаб., Іван., Малар., Пін., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ),
зацяжны прым. — Касц., Нясв. (ЛАБНГ),
працяжны прым. — Стаўб., Івац. (ЛАБНГ),
працягушчы прым. — Навагр., Лід. (ЛАБНГ, СПЗБ),
заходлівы прым. — Гарад. (ЛАБНГ),
доўгі прым. — Валож., Мен., Дзятл. (ЛАБНГ),
бесперастанны прым. — Івац. (ЛАБНГ, Станкевіч),
бесперарыўны прым. — Чэрв., Воран., Петр. (ЛАБНГ),
безнадзёжны прым. — Уздз. (СЦБ),
навальны прым. — Астр., Гарадз., Дзятл., Ваўк., Старадарож. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., НС),
навалны прым. — Маст., Бераст. (ЛАБНГ),
перавалны прым. — Гом. (Мат. Гом.),
спорны прым. — Касц. (ЛАБНГ),
заліўны прым. — Малад., Іўеў., Асіп., Маз., Пін. (ЛАБНГ),
праліўны прым. — Гарадз. (ЛАБНГ),
паліўны прым. — Воран. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць