бездараж, бездарожжа, гразь, час, калі ад працяглых ападкаў (пераважна дажджоў) ці ў выніку пацяплення на дварэ становіцца гразка, непраходна.

гразь ж. — Віц. р., Чэрв. р., Ваўк. (Мат. Гарадз., Каспяровіч, Шатэрнік),
гразішча ж. павеліч. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
гразішча н. павеліч. — Баран. (СПЗБ),
гразота ж. — Лаг., зах.-бран. р. (Варлыга, Растаргуеў),
гразната ж. — Раг. (СПЗБ),
гразюка ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
гразіўка ж. — Пух. (СЦБ),
брудната ж. — Віл. (СЦБ),
муля ж. — Пруж., Бяроз. (Нар. скарбы),
музя ж. — Кам. (ЖНшС),
кал м. — Гарадз., Кам., Кобр., Беластоц. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНшС, Цыхун),
калюга ж. — Гарадз., Драг. (Н. сл-сць, Цыхун),
калюжа ж. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
калапета ж. — Жытк. (ТС),
калатуша ж. — Чэрв. р., Лельч. (СПЗБ, З нар. сл., Шатэрнік),
калатуха ж. — Паст., Чэрв., Дзятл., Вілен. р. (СПЗБ),
бездарожжа н. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
распуцце н. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
растароп м. — Беш., Капыл., Смален. р. (З нар. сл., Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч),
растроп м. — Смален. р. (Дабравольскі),
растаропа ж. — Беш. (Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч),
растаропіца ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
роствань ж. — Жытк. (ТС),
твань ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
роскваль ж. — Лун. (Шаталава),
росквась ж. — Маст. (СПЗБ),
раствор м. — Віц. р., Жытк. (ТС, Каспяровіч, Насовіч),
росцепель ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
разводзіца ж. — Лід. (Сл. Гарадз.),
патопа ж., затопа ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
затопішча ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
балота н. — Чэрв. р., Паст., Шчуч., Кобр., Вілен. р., Беластоц. р. (СПЗБ, ЖНшС, Насовіч, Шатэрнік),
балаціна ж. — Паст., Вілен. р. (СПЗБ),
хлюпа ж. — Лаг. (Варлыга, Насовіч),
хляпы мн. — Драг. (ЛП),
халяпска ж. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
хлебацінне н. — Барыс. (Мат. мен.-мал.),
плюхота ж. — Стол., Жытк. (ТС),
ляпота ж. — Жытк. (ТС),
шлапаніна ж. — Воран. (Сл. Гарадз.),
цёпкала н. — Лаг. (Варлыга),
бухтавіца ж. — Кобр. (НЛ),
храпа ж. — Лоеў. (Янкова),
рапа ж. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
стубла н. — Стаўб. (СПЗБ),
пецява ж. — Стол. (Нар. скарбы),
апоўзіны мн. — Слон. (Мат. Гарадз.),
шлям м. — Лід., Шчуч. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць