гразкі; гразка (пра надвор'е), пра наяўнасць гразі ў выніку адпаведнага характару надвор'я (ападкаў: мокрага снегу, дажджу і пад.).

гразкі прым., гразка прысл. — Віц. р. (Каспяровіч, Мат. апыт.),
гразны прым., гразна прысл. — Кам. (СПЗБ, Мат. апыт.),
калны прым., кална прысл. — Маст., Беластоц. р. (СПЗБ, Мат. апыт.),
калны прым., кално прысл. — Кам. (ЖНшС, Мат. апыт.),
балотны прым., балотна прысл. — мясц. (Насовіч),
хлёпаністы прым., хлёпаніста прысл. — Іўеў. (Сл. Гарадз., Мат. апыт.),
хлюпаткі прым., хлюпатко прысл. — Слон. (Сл. Гарадз., Мат. апыт.),
лесты прым., леста прысл. — Свісл. (СПЗБ, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць