грымець (пра гром), утвараць у атмасферы моцныя раскацістыя гукі.

грымець незак. — Віц. р., Чэрв. р., Мсцісл., Кобр. (ЖНшС, Каспяровіч, Шатэрнік, Юрчанка),
грумець незак., загрумець зак. — Карэл., Ваўк. (СПЗБ, НЛ),
загрымацець зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
грукаць незак., грукатаць незак., стукаць незак., стукатаць незак. — Мсцісл. (Юрчанка),
гурчэць незак. — Сен. (Каспяровіч),
ляшчыць незак. — Слон. (Мат. Гарадз.),
жахаць незак. — Чэрв. (Мат. мен.-мал.);

грымець урыўкамі:
пагрымваць незак. — Слон. (Мат. Гарадз.),
пагрымліваць незак. — Мсцісл. (Юрчанка),
біць незак., трахаць незак. 'грымець рэдка і адрывіста' — Мсцісл. (Юрчанка);

грымець, грымнуць моцна:
бухаць незак. — Мсцісл. (Юрчанка),
ляскатаць незак. — Ганц. (СПЗБ),
загрукаць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
даць зак. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
уперыць зак. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
смальнуць зак. — Шчуч. (Мат. Гарадз.);
адгрымець зак. 'скончыць грымець' — Чэрв. р. (Шатэрнік).

Паведаміць пра недакладнасьць