навальніца, атмасферная з'ява — непагода з маланкай, громам, дажджом або градам і моцным ветрам.

навальніца ж. — гарадз.-бар. г., Віц. р., Мен. р., Слуцк. р., Кам., Бяроз., Чач., Браг., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Станкевіч),
граза ж. — паўн.-усх. д., паўдн.-усх. з., Лях., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч, Дабравольскі),
бура ж. — зах.-пал. г., спарадычна ўсх.-пал. р., Пол., Лаг., Віл., Гарадз., Стаўб., Маг., Бабр. (ЛАБНГ),
шарга ж. — Лун. (ЛАБНГ),
пярун м. — Смал. (ЛАБНГ),
гром м. — Брасл., Смарг., Пух., Пруж. (СПЗБ),
грымоты мн. — Паст., Іўеў., Стаўб., Чэрв. (СПЗБ, СЦБ),
страшная грымота — Паст. (ЛАБНГ),
грымота з бураю — Драг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць