неба, атмасфера, якая відна з зямлі — прастора ў форме купала, скляпення.

неба н. — агульн. (Мат. Гом., Нар. скарбы, Мат. апыт.),
нябёсы мн. — Жытк., Светлагор., Добр. (Мат. Гом.),
нёба ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
бязмесячнае неба 'неба, на якім не бачна Месяца', бяззорнае неба 'неба, на якім не бачна зорак' — мясц. (Станкевіч);

неба, усеянае зоркамі:
зорнае неба — асн. мас. г. (паўн.-зах. з., усх.-маг. р. і ўсх.-пал. р. - спарадычна), Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
зоркае неба — Пін., Стол., Лун., Петр., Калінк. (ЛАБНГ),
зорачнае неба — Валож., Навагр., Дзятл., Бых. (ЛАБНГ),
зорашнае неба — Мсцісл., Рэч. (ЛАБНГ),
зорыстае неба — Стаўб., Лід. (ЛАБНГ),
зарыстае неба — Асіп., Слуцк. (ЛАБНГ),
зораватае неба — Навагр. (СПЗБ),
звёзнае неба — паўн.-усх. д. (пераважна - віц.-маг. г.), Кір., Бабр., Гл., Саліг., Чач., Гом., Лоеў. (ЛАБНГ),
звёздачнае неба, гвяздзістае неба — Іўеў. (ЛАБНГ, СПЗБ),
яранае неба — Старадарож. (ЛАБНГ),
яснае неба — Астр., Бял., Пух., Слаўг., Краснап., Карм., Раг., Гом., Добр., Браг., Нараўл. (ЛАБНГ),
ясна неба — Воран. (ЛАБНГ),
чыстае неба — Паст. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць