паводка, часовае падняцце вады ў вадаёмах у выніку раставання снегу або пасля вялікіх дажджоў.

Вясновая паводка, разводдзе:
паводка ж. — цэнтр. з. (за выключэннем Гом. р.), Пол., Лях., Баран., Нараўл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга, Шатэрнік),
павадка ж. — Клім. (ЛАБНГ, Станкевіч),
паводак м. — Віл., Пух., Уздз. (ЛАБНГ, СЦБ),
павадак м. — Дубр., Гор., Клім., Краснап., Ветк. (ЛАБНГ),
паводкі мн. — усх.-маг. р., Бярэз., Бабр. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
павадкі мн. — усх.-маг. р., Лёзн., Чашн., Сен., Арш., Тал., Маг., Бых. (ЛАБНГ, НС, Бялькевіч, Каспяровіч, Станкевіч),
паводзіца ж. — Ваўк. (ЛАБНГ),
паводзь ж. — Ашм. (СПЗБ),
паводзя ж. — Гарадз. (СПЗБ),
паводдзе н. — Шчуч., Кам., Бяроз., Кобр., Ельск. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., НЛ, ЖНшС),
палуводдзе н. — Бабр. (ЛАБНГ),
паўнаводдзе н. — Бых. (ЛАБНГ),
повань ж. — Віл., Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
разводдзе н. — паўн.-усх. д., паўн.-зах. з., Чэрв. р., Слуцк. р., Латгал. р., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч, Варлыга, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
раздзіводдзе н. — Смален. р. (Дабравольскі),
разводзі мн. — Брасл. (СПЗБ),
разводзіца ж. — Гарадз. (ЛАБНГ),
разводніца ж. — Маст., Зэльв. (ЛАБНГ, СПЗБ, Н. сл-сць),
вадаполь м., падпольная вада — Смален. р. (Дабравольскі),
вялікая вада — Гл. (Янкоўскі),
навадненне н. — Астр., Рэч. (ЛАБНГ, СПЗБ),
вадатопа ж. — Лоеў. (Янкова),
затопа ж. — Мсцісл., Буда-Каш., Светлагор. (ЛАБНГ, Станкевіч, Юрчанка),
падтопа ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
ператопка ж. — Віл. (СПЗБ),
патопа ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
патоп м. — Жытк. (ЖНшС),
растоп м. — Ганц. (ЛАБНГ),
растока ж. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
расцёка ж. — Драг. (ЛАБНГ),
расцёкі мн. — Пруж. (ЛАБНГ),
разліва ж. — Буда-Каш., Маз. (ЛАБНГ),
разліў м. — Брасл., Пол., Барыс., Клім., Хоц., Касц., Кір., Раг., Старадарож., Чач., Жлоб., Гом., Добр., Рэч., Петр., Лельч., Стол., Іван., Кобр., Малар., Берасц., Кам. (ЛАБНГ, СПЗБ),
заліў м. — Лельч. (ЛАБНГ),
залеўка ж. — Ашм. (СПЗБ),
палой м. — Бых., Слон. (ЛАБНГ, СПЗБ),
растароп м. і ж. — Пол., Шарк., Лёзн., Леп., Тал., Круп., Мсцісл., Клім., Чэрык., Карэл., Навагр., Люб., Хойн., Браг., Нараўл. (ЛАБНГ, Мат. Маг., Юрчанка),
растаропа ж. — Верхнядзв., Мсцісл. (Шаталава, Юрчанка),
растаропіца ж. — Беш., Нясв., Калінк. (ЛАБНГ),
растаропска ж. — Мёр. (ЛАБНГ),
растарапень м. і ж. — Петр. (ЛАБНГ),
растапуцце н. — Мсцісл. (Юрчанка),
распуцце н. — Добр. (ЛАБНГ),
распуціца ж. — Мсцісл., Карм., Добр., Рэч. (ЛАБНГ, Юрчанка),
распусціца ж. — Карм. (ЛАБНГ),
распуста ж. — Мядз. (СПЗБ),
распусця ж. — Раг. (СПЗБ),
непуць ж. — Стол. (ЛАБНГ),
раскалле н. — Івац., Кам., Кобр., Драг., Пін. (ЛАБНГ),
расквалле н. — Жаб. (ЛАБНГ),
раскалы мн. — Івац. (ЛАБНГ),
растварэнне н. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
халепа ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
шлюпота ж. — Лун. (ЛАБНГ),
шлякаць ж. — Стол. (ЛАБНГ),
навалніца ж. — Бяроз. (ЛАБНГ),
ліман м. — Чач. (ЖС),
сплаў м. 'разліў у паводку верхаводкі з гноем' — Лаг. (Варлыга);

паводка пасля вялікага дажджу:
паводка ж. — гарадз.-бар. г. (за выключэннем Гарадз. р.), Мен. р., Чэрв. р., Слуцк. р., Ушацк., Віл., Круп. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга),
павадка ж. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ),
паводак м. — Докш., Віл., Пух. (ЛАБНГ, СПЗБ),
павадак м. — Мядз., Бабр., Ветк., Лоеў. (ЛАБНГ),
паводкі мн. — Бял., Пух. (ЛАБНГ),
павадкі мн. — Маг. р., Лёзн., Чашн., Арш., Тал. (ЛАБНГ),
повадзь ж. — Астр., Валож. (ЛАБНГ),
паводдзе н. — Валож., Ваўк., Кам. (ЛАБНГ),
разводдзе н. — Верхнядзв., Брасл., Гарад., Шарк., Шум., Мсцісл. (ЛАБНГ),
розвадзь ж. — Воран. (ЛАБНГ),
разводка ж. — Беласт. (ЛАБНГ),
наводдзе н. — Саліг. (ЛАБНГ),
навадка ж. — Краснап. (ЛАБНГ),
навадненне н. — Шчуч., Рэч. (ЛАБНГ),
навальна вада — Бераст. (ЛАБНГ),
разліў м. — зах.-пал. г., Бярэз. р., Маг. р., Слуцк. р., Гом. р., Мёр., Пол., Гарад., Ушацк., Сен., Леп., Смарг., Іўеў., Стаўб., Уздз., Навагр., Гарадз., Шчуч., Гл., Ельск., Хойн., Нараўл. (ЛАБНГ),
разліва ж. — Бярэз., Буда-Каш., Рэч., Маз., Лельч. (ЛАБНГ),
разлівень м. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
заліў м. — Віц., Леп., Хоц., Гарадз., Навагр., Шчуч., Жаб., Драг., Малар., Стол., Лельч., Добр., Чач. (ЛАБНГ),
заліва ж. — Бабр., Карм., Светлагор., Рэч., Петр., Лун., Пін., Івац., Кобр. (ЛАБНГ),
залеў м., залева ж. — Ашм. (ЛАБНГ),
залівы мн. — Глыб. (ЛАБНГ),
залівень м. і ж. — Рас. (ЛАБНГ),
прыліў м. — Гом. (ЛАБНГ),
лея ж. — Лельч., Хойн., Браг. (ЛАБНГ),
расцёка ж. — Драг. (ЛАБНГ),
палайніча ж. — Воран. (ЛАБНГ),
палой м. — Бых. (ЛАБНГ),
аплава ж. — Ганц. (СПЗБ),
повань ж. — Віл. (ЛАБНГ),
мула ж. — Паст. (ЛАБНГ),
бурчакі мн. — Ганц. (ЛАБНГ),
вална ж. — Мсцісл. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць