свяціць (пра нябесныя свяцілы), выпраменьваць святло ў касмічную прастору.

свяціць незак. — Верхнядзв., Беш., Лях., Вілен. р. (СПЗБ, Каспяровіч),
высвечываць незак. — мясц. (Насовіч).

Ззяць (пра сонца):
ззяць незак. — Чашн. (Каспяровіч),
сіяць незак. — Лях. (СПЗБ),
успраменьвацца незак. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
бляшыць незак. — Лід. (Сл. Гарадз.),
аглядацца незак. 'ясна свяціць на захадзе' — Драг. (Н. сл-сць),
зубы выскаліць 'свяціць падчас дажджу' — Смален. р. (Дабравольскі),
брадзіць незак. 'свяціць, то выходзячы з-за хмар, то хаваючыся ў іх' — Іўеў., Стаўб., Навагр. (СПЗБ, СЦБ, З нар. сл.);

выбліснуць, выглянуць:
выблеснуць зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
выскаліцца зак. — Пух., Слуцк. (СЦБ, Н. сл-сць),
звярнуцца зак. — Смарг. (СПЗБ);

свяціць, пераліваючыся рознымі колерамі:
граць незак. — Драг. (ЛП),
гуляць незак. — Глыб., Лоеў. (СПЗБ, Янкова).

Зіхацець, ззяць, пераліваючыся няроўным блескам (пра зоркі):
зяць (ззяць) незак. — Гом. р., Бярэз. р., Ушацк., Арш., Віл., Дзятл., Зэльв., Івац., Берасц., Лельч. (ЛАБНГ),
сяць незак. — зах.-пал. г. (за выключэннем заходняй часткі), Капыл. (ЛАБНГ),
зіяць незак. — Чэрв. (ЛАБНГ),
сіяць незак. — Брасл., Мен., Кам. (ЛАБНГ),
зіхацець незак. — Лаг., Навагр., Чач. (ЛАБНГ, Варлыга),
сіхацець незак. — Кам. (ЛАБНГ),
зіхцець незак. — Пол., Віл., Стаўб., Маз., Лоеў. (ЛАБНГ, СЦБ, Янкова),
бліхацець незак. — Шчуч. (ЛАБНГ),
блішчэць незак., блішчаць незак. — Брасл., Барыс., Касц., Слон., Бяроз., Пін., Светлагор. (ЛАБНГ),
свяціць незак. — пал. р. (за выключэннем Гом. р.), Маг. р., Віц., Шум., Касц., Гарадз., Стаўб., Нясв., Слуцк., Баран. (ЛАБНГ),
гарэць незак. — Віл., Бял., Хоц., Лельч. (ЛАБНГ),
жыгаць незак. — Кругл. (ЛАБНГ),
жыхаць незак. — Жлоб. (ЛАБНГ),
пыхаць незак. — Верхнядзв., Пол. (ЛАБНГ),
мігацець незак. — Чэрв. р., Ашм., Лаг., Віл., Іўеў., Карэл., Капыл., Слуцк., Клім., Кір., Бабр. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга, Шатэрнік),
мігочыць незак. — Ашм. (ЛАБНГ),
мігцець незак. — Чэрв. р., Верхнядзв., Пол., Ушацк., Бял., Хоц., Касц., Асіп., Валож., Мен., Карэл., Навагр., Маст., Бераст., Дзятл., Клецк., Кам., Драг., Жлоб., Ельск., Браг. (ЛАБНГ, Шатэрнік),
мігціцца незак. — Мядз. (ЛАБНГ),
мільгаціць незак. — Бых. (ЛАБНГ),
мільгаць незак. — Леп. (ЛАБНГ),
міргацець незак., маргацець незак. — Шчуч. (ЛАБНГ, НЛ),
міргаць незак. — Пол., Дубр., Паст., Малад., Мсцісл., Асіп., Лун. (ЛАБНГ, СПЗБ),
мыргаць незак. Гарад. (ЛАБНГ),
моргаць незак. — Пол., Чав., Бяроз., Пін. (ЛАБНГ),
мігаць незак. — Гарад., Чав., Слаўг., Светлагор., Добр. (ЛАБНГ),
мігацца незак. — Старадарож. (ЛАБНГ),
трымціць незак. — Ваўк. (ЛАБНГ),
трамцець незак. — Гарадз. (Цыхун),
трапаціць незак. — Бяроз. (ЛАБНГ),
трапасціць незак. — Пруж. (ЛАБНГ),
скакаць незак. — Брасл., Воран. (ЛАБНГ),
плюскаць незак. — Рас. (ЛАБНГ),
плясаць незак. — Тал., Клім., Ветк., Добр. (ЛАБНГ),
блясаць незак. — Івац., Драг., Стол. (ЛАБНГ),
бляшыць незак. — Драг. (З нар. сл.),
перамяняцца незак. — Баран. (СПЗБ),
вытрашчыцца зак. — Тал. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць