імгліць, імжыць, падаць, асядаць у выглядзе вельмі дробных ападкаў, шэрані, туману; пра адпаведны стан надвор'я.

імгліць незак. — гарадз.-бар. г., паўн. р., Мсцісл., Шкл., Капыл., Саліг. (ЛАБНГ),
мгліць незак. — Верхнядзв., Віц., Малад., Іўеў., Карэл., Свісл., Клецк., Люб., Баран., Лях., Ганц., Пін. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. дыял. сл.),
мігліць незак. — Брасл., Астр., Віл., Нясв., Ганц., Стол., Лельч., Маз., Петр., Рэч., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
мыгліць незак. — Лёзн., Брасл., Паст., Лаг., Мядз., Віл., Ашм., Смарг., Іўеў., Карэл., Навагр., Стаўб., Слон., Лельч., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
мыглець незак., памыглець зак. — Валож. (ЛАБНГ, Станкевіч),
мыглянець незак. — мясц. (Станкевіч),
мыглінаць незак. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
імліць незак. — Гарадз., Шчуч. (ЛАБНГ),
імлець незак. — Пух., Маст., Зэльв. (СПЗБ, Сцяцко),
паімлець зак. — Зэльв. (Сцяцко),
імжыць незак. — усх.-маг. р., Маг. р., Мен. р., Чэрв. р., Бярэз. р., Слуцк. р., Ушацк., Чашн., Сен., Леп., Круп., Смален. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Растаргуеў, Станкевіч),
імжыцца незак. — Сен. (Каспяровіч, Станкевіч),
мжыць незак. — зах.-пал. г., Бярэз., Асіп., Бабр., Ветк., Добр., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў, Станкевіч),
мжыцца незак. — мясц. (Станкевіч),
мшыць незак. — Краснап. (ЛАБНГ),
мыжыць незак. — Берасц., Малар. (НЛ),
мыржыць незак. — Лід. (ЛАБНГ),
імжэць незак. — усх.-маг. р., Маг. р., Мен. р., Чэрв. р., Бярэз. р., Слуцк. р., Ушацк., Чашн., Леп., Круп. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга, Станкевіч, Шатэрнік),
заімжэць зак., паімжэць зак. — Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік),
мжэць незак. — зах.-пал. г., Бярэз., Асіп., Бабр., Ветк., Добр. (ЛАБНГ),
мшэць незак. — Краснап. (ЛАБНГ),
мылжэць незак. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
мыржэць незак. — Лід. (ЛАБНГ),
марасіць незак. — паўдн.-усх. з. (пераважна усх.-пал. р.), усх.-маг. р., Верхнядзв., Дубр., Арш., Валож., Пух., Навагр., Бяроз., Берасц., Кобр., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, ЖНшС, Бялькевіч),
марусіць незак. — Бярэз., Ваўк., Лях. (СПЗБ),
марашыць незак. — Лаг., Шчуч., Дзятл., Калінк. (ЛАБНГ, СПЗБ),
марушыць незак. — Ашм., Валож. (СПЗБ, ЖС),
маружыць незак. — Ваўк., Пруж., Драг. (ЛАБНГ),
марожыць незак. — Бяроз. (ЛАБНГ),
мурожыць незак. — Драг. (ЛАБНГ),
мражыць незак. — Лях. (СПЗБ),
мразіць незак. — Хойн. (Шаталава),
мрачыць незак. — Лоеў., Браг. (Шаталава, Янкова),
мрачаць незак. — Нараўл. (ЛАБНГ),
мырчаць незак., мярчаць незак. — Драг. (ЛАБНГ, ЛП),
мярсець незак. — Мядз. (СЦБ),
масіць незак. — Кобр. (ЛАБНГ, СНМ),
матрасіць незак. — Чач., зах.-бран. р. (Мат. Гом., Растаргуеў),
матрашыць незак. — усх.-маг. р., Чач. (Мат. Гом., ЖНшС, Бялькевіч),
заматрашыць зак. — мясц. (Станкевіч),
марскацець незак. — Маст. (СПЗБ),
мархацець незак. — Дзятл. (СПЗБ),
маргацець незак. — Зэльв. (СРЛГ),
маргазіць незак., памаргазіць зак. — Латгал. р. (СПЗБ),
мігацець незак. — Карм., Рэч., Хойн. (ЛАБНГ, НС),
імроіць незак. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
церушыць незак. — Пух., Валож. (ЛАБНГ, СПЗБ),
зацерушыць зак. — мясц. (Станкевіч),
пацерушыць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
церусіць незак. — Шчуч., Пруж., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
трусіць незак. — Іўеў., Зэльв., Смален. р. (ЛАБНГ, Н. сл-сць, Дабравольскі),
трусіць незак. — усх.-маг. р., Карэл., Навагр. (СПЗБ, Бялькевіч),
русіць незак. — Клім. (ЛАБНГ),
парашыць незак. — мясц. (Насовіч),
сіціць незак. — Мсцісл. (Юрчанка),
курыць незак. — Іван., Драг., Стол. (ЛАБНГ, НЛ, Станкевіч),
курыць незак. — мясц. (Станкевіч),
курыцца незак. — Пол. (ЛАБНГ),
закурыцца зак. — Шчуч. (СПЗБ),
пыліць незак. — Шчуч. (СПЗБ),
дылець незак. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
пырхаць незак. — Ашм. (СПЗБ),
пыршчыць незак. — Чэрв. (СПЗБ),
пырскаць незак. — Брасл. (СПЗБ),
пярскліць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
брыскаць незак. — Беластоц. р. (СПЗБ),
брысаць незак. — Вілен. р. (СПЗБ),
брыняць незак. — Паст. (СПЗБ),
блюзніць незак., блюзнець незак. — Берасц. (ЛАБНГ),
кузявіць незак. — Малар. (ЛАБНГ),
сіпець незак. — Гарадз., Лун., Маз. (ЛАБНГ),
сыпаць незак. — Валож., Гарадз., Пруж. (ЛАБНГ),
іліць незак. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
ісці незак. — Гор., Віл., Іўеў., Воран., Стол., Браг., Раг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць