іней, шэрань, від атмасферных ападкаў: ледзяныя крышталікі, якія ўтвараюцца ў выніку ахаладжэння ў марозныя ночы вадзяной пары і асядаюць тонкім слоем на глебе, дрэвах і інш.

іней м. — агульн. (за выключэннем паўн.-зах. з.), Навагр., Маст., Свісл., Латгал. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., НЛ, ЖНшС, Шатэрнік),
гіней м. — Крыч., Чэрык., Берасц., Драг., Іван., Пін., Стол. (ЛАБНГ, Мат. Маг., ДСБ, ЖНС, Н. сл-сць),
віней м. — Іўеў., Навагр., Карэл., Нясв., Баран., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл.),
ліней м. — Петр. (ЛАБНГ),
інь м. і ж. — Брасл., Сен., Чашн., Круп., Барыс., Лаг., Ашм., Малад., Валож., Бярэз., Бял., Бых., Чач. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. мен.-мал.),
гінь ж. — Астр., Ашм., Бял. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
вінь м. і ж. — Шчуч. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., СРЛГ),
іня ж. — Бял., Асіп., Гарадз., Шчуч., Івац. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
гіня ж. — Бярэз., Шчуч. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
віня ж. — Навагр., Лід. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
інея (інія, іняя) ж. — паўн.-зах. з., паўн. р., Барыс., Бярэз., Клецк., Лях., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС, Варлыга),
гінея ж. — Смарг. (ЛАБНГ),
інела ж. — Валож. (ЛАБНГ),
івень ж. — Маз. (ЛАБНГ),
івянь м. і ж., віянь м. і ж., веянь м. і ж. — Дзятл. (ЛАБНГ, ЖС),
шэрань м. і ж. — Віц. р., усх.-маг. р., Ушацк., Лаг., Круп., Бял. (ЛАБНГ, Мат. дыял. сл., Бялькевіч, Каспяровіч, Станкевіч),
шарэнь м. — Ганц. (СПЗБ),
шарон м. — Іўеў. (ЛАБНГ),
шрон м. — Ваўк. (СПЗБ),
шарун м. — Чэрв. (ЛАБНГ, СПЗБ),
шарэшань м. і ж. — Круп., Бярэз. (ЛАБНГ),
шарэшанне н. — Бярэз. (СПЗБ),
шарэш м. і ж. — Чэрв., Смал., Чач. (ЛАБНГ, Мат. Гом., НЛ),
шэраш м. і ж. — Кругл., Маг. (ЛАБНГ),
шэрашч м. і ж. — Докш. (ЛАБНГ, СПЗБ),
шэрась ж. — Віц. р., Леп., Тал., Бял. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Станкевіч),
шароша ж. — Ветк. (Мат. Гом.),
навісь (навесь) ж. — Клім., Лаг., Смал., Пух., Старадарож., Жлоб., Буда-Каш., Лельч., Жытк., Лун., Стол. (ЛАБНГ, ТС, СЦБ, СРЛГ, НС, Варлыга, Шаталава),
навісла ж. — Жытк. (ЛАБНГ),
навісля ж. — Стол. (ТС),
навісляк м. — Лельч. (ЛАБНГ),
наліп м. — Жытк. (ТС),
намаражня ж. — Стол. (ТС),
намаразь ж., ізмаразь ж. — Добр. (ЛАБНГ),
шаць ж. — Астр., Іўеў., Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Шаталава),
вішар м. — Рэч. (ЛАБНГ),
аблой м. — Віц. р., Смален. р. (Дабравольскі, Каспяровіч, Станкевіч),
імжа ж. — Люб. (ЛАБНГ),
хляпа ж. — мясц. (Станкевіч),
бяляк м. — Бераст. (ЛАБНГ),
сіверка ж. — Лоеў. (Янкова),
шална ж. — Воран. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
абжора ж. 'шэрань на лёдзе' — Брасл. (СПЗБ),
ласіцы мн. 'узорыстая намаразь на шыбах' — Драг., Пін., Малар. (НЛ, ЖНшС, З нар. сл.),
імжа ж. 'ападанне інею' — Пол. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць