Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

ісці, падаць (пра дождж, град, снег), капаць, цячы, ляцець.

Ісці (пра дождж):
ісці незак. — агульн., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Станкевіч),
хадзіць незак. — Пух. (СПЗБ),
падаць незак. — Гарадз. р., Брасл., Лаг., Дзятл., Старадарож., Ганц., Берасц., Кам., Малар., Пін., Стол., Ельск. (ЛАБНГ, СПЗБ),
курыцца незак. — Беш. (Каспяровіч),
сыпаць незак. — Віл., Гарадз. (СПЗБ),
слоціць незак. — Воран. (СПЗБ),
сабаніць незак. — Лід. (СРЛГ),
лапатаць незак. 'ідучы, ударацца па розных прадметах' — Лаг. (Варлыга);

пайсці, пачацца:
пайціць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
упасці незак. — Стол., Жытк. (ТС),
закурыцца зак. — Беш. (Каспяровіч),
зашаваліць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
прысыпаць зак., прышпарыць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
сыпануць зак., сыпнуць зак. 'пачацца нечакана і на кароткі час' — Мсцісл. (Юрчанка);

пырскаць, крапаць (пра дробны дождж):
пырскаць незак., папырскаць зак. — Чэрв. р., Брасл., Смален. р. (СПЗБ, Дабравольскі, Насовіч, Шатэрнік),
прыскаць незак., папрыскаць зак. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
пырхаць незак. — Ашм. (СПЗБ),
пыршчаць незак., пыршчыць незак. — Чэрв. р. (СПЗБ, Шатэрнік),
пыршчэць незак. — мясц. (Станкевіч),
брыскаць незак., пабрыскаць зак. — Беластоц. р. (СПЗБ, Насовіч),
прабрызнуць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
брыгаць незак., пабрыгаць зак. — Пол. (НЛ),
пабрыгаць зак. — Старадарож. (Н. ск.),
бырзаць незак., бырзгаць незак. — Верхнядзв. (СПЗБ),
крапаць незак. — Ваўк., Пруж., Вілен. р. (СПЗБ),
крапаць незак. — Драг., Стол. (СПЗБ),
крапіць незак. — Гарадз., Лельч. (СПЗБ, НЛ),
пакрапіць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
пакропіць зак. — Верхнядзв., Паст. (СПЗБ),
крапацець незак. — Зэльв. (ЖС),
крапяняць незак. — Воран. (СПЗБ),
капаць незак. — Гарадз. (СПЗБ),
хляпаць незак. — Астр. (СПЗБ),
сыпаць незак. — Пол. (ЛАБНГ),
трусіць незак., пратрусіць зак., папархіваць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
дылець незак., падылець зак. — Чэрв. (СПЗБ),
злігаць незак. 'падаць па адной кроплі' — Кобр. (СНМ),
сіпець незак. 'ціха шамацець (пра дробны дождж) — Гарадз. (СПЗБ, З нар. сл.);

пачаць крапаць:
пырснуць зак., пырскануць зак., прыскануць зак. брыскануць зак. — мясц. (Насовіч),
запырскаць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
заматрашыць зак., зацурываць незак., зацурыць зак., патрусіць зак., хлёпнуць зак. — Смален. р. (Дабравольскі);

ісці, падаць моцна ці на працягу доўгага часу:
ліць незак. — агульн. (паўдн.-усх. з. - спарадычна), Вілен. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, ЖНшС, Насовіч, Растаргуеў),
ілліць незак., лыліцца зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
наліцца зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
заліваць незак. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
леяць незак. — Бярэз. р., Чэрв. р., Бял., Кір., Стаўб., Слуцк., Раг. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС),
леецца незак. — Пух. (З нар. сл.),
ліменіць незак. — Лоеў. (Янкова),
люшыць незак. — Смарг. (СПЗБ),
улюлюшыць зак. — Кобр. (ЖНшС),
дзюжыць незак. — Мядз., Ашм., Смарг., Іўеў., Навагр., Шчуч., Клім., Чэрык., Бых., Карм., Буда-Каш., Ельск., Рэч., Лоеў., Браг., Нараўл., Светлагор., Лельч., Лун., Стол., Пін., Драг., Жаб., Іван., Малар., Кобр., Берасц., Кам., Бяроз. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Шаталава),
южыць незак. — Кобр. (ЛАБНГ),
дзяжыць незак. — Тал., Чэрык., Шчуч., Зэльв., Слон., Ваўк. (ЛАБНГ, СПЗБ),
дзюрыць незак. — Чэрв. р., Уздз., Раг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Шатэрнік),
шпарыць незак. — Буда-Каш., Петр., Жытк., Смален. р., зах.-бран. р. (Мат. Гом., Дабравольскі, Насовіч, Растаргуеў),
адшпарыць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
прашпарыць зак., нашпарыць зак. — мясц. (Насовіч),
нашпарываць незак., нашпарыцца зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
варыць незак. — Вілен. р. (СПЗБ),
жарыць незак. — Брасл., Вілен. р. (СПЗБ),
знаіць незак. — Драг. (СНМ),
біць незак. — Лоеў. (Янкова),
лупіць незак. — Воран., Пін., зах.-бран. р. (СПЗБ, ЖНС, Растаргуеў),
адлупіць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
лупсачыць незак. — Івац. (ЖНС),
драць незак., ададраць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
перыць незак. — Уздз., Нясв., Люб., Драг., Беластоц. р. (СПЗБ, Мат. мен.-мал., Н. сл-сць, Н. ск.),
пароць незак. — Смален. р., зах.-бран. р. (Дабравольскі, Растаргуеў),
адпароць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
рубіць незак., зубіць незак., дазубіць зак. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
хлястаць незак. — Гом. (Мат. Гом.),
паадхлястаць зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
хвастаць незак. — Пух., Жытк. (СПЗБ, ТС),
трапаць незак. — Лоеў. (Янкова),
парышчыць незак., кнеціць незак., скнеціць зак. — Драг. (ЛП),
плюжыць незак. — Смарг. (СПЗБ),
пляжыць незак. — Воран., Кобр. (СПЗБ, ЖНшС),
плявужыць незак. — Драг. (ЛП),
псярыць — Астр. (Сл. Гарадз.),
бурыць незак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
турыць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
цурыць незак. — Паст., Віл. (СПЗБ, Станкевіч),
цурубаніць незак. — пал. р. (ЛП, НЛ),
царабаніць незак. — Слон. (Н. сл-сць),
цубаніць незак., цубаніць — Гарадз. (Сл. Гарадз., Цыхун),
цабаніць незак., цабаніць незак. — Карэл. (Сл. Гарадз., НС),
цубіць незак. — Дзярж. (НС),
цубрыць незак. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
цубэсіць незак. — Мёр. (НС),
цумбэрыць незак. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
цымболіць незак. — Лід. (Сл. Гарадз.),
цопаць незак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
плюхчэць незак., плюшчэць незак., хлюпчэць незак. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
хлюпаць незак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
хлярыць незак. — Лоеў. (Янкова),
шалёстаць незак. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
булбацець незак. — Клецк. (ЖС),
бамберыць незак. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
саганець незак. — Маст. (СРЛГ),
парагоніць незак. — Драг. (Н. ск.),
укапнуць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
пазасякаць зак. 'пра моцны і касы дождж', рамоніць незак., сіцечкам сеяць 'ісці працяглы час (пра ціхі летні дождж)' — зах.-бран. р. (Растаргуеў);

моцна пайсці, узмацніцца:
лінуць зак. — Мсцісл. (Насовіч, Юрчанка),
лівануць зак. — Лоеў. (Янкова),
паліць зак. — Брасл., Мсцісл., Вілен. р. (СПЗБ, Станкевіч, Юрчанка),
паліцца зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
уліць зак. — Астр. (СПЗБ),
улеяць зак. — Чэрв., Пух. (СПЗБ),
хлынуць зак., хлянуць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
хлюснуць зак. — Беластоц. р. (СПЗБ),
хлюпнуць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
плюхнуць зак. — мясц. (Насовіч),
даць зак. — Зэльв. (СРЛГ),
сыпнуць зак. — Жытк. (ТС),
сыпянуць зак. — Стол. (ТС),
секануць зак. — Лях. (СПЗБ),
рубануць зак. — усх.-маг. р., Смален. р. (Бялькевіч, Дабравольскі),
лупануць зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
улупцуваць зак. — Віл. (СПЗБ),
лузануць зак. — Лоеў. (Янкова),
запароць зак., затурыць зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
прыўдарыць зак., прыпусціць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
прыпарыць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
прыдзюжыць зак. — Рэч. (НС),
уцадзіць зак. — Лаг. (Варлыга),
управіцца зак. — Вілен. р. (СПЗБ),
распузырыцца зак. — Смален. р. (Дабравольскі);

пачацца на доўгі час, зацягнуцца:
зарадзіць зак. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
улеляпіцца зак. — Жытк. (ТС),
ударожыцца зак. — Віл. (СПЗБ),
дажджаваць незак. — Гарадз. (СПЗБ);

ісці з перапынкамі:
пераходзіць незак. — мясц. (Станкевіч),
пераліваць незак. — Асіп. (ЛАБНГ),
мінтрэжыць незак., памінтрэжыць зак. — Смален. р. (Дабравольскі);

льючы, вымачыць, прамачыць, заліць:
заліць зак. — мясц. (Станкевіч),
зліць зак. — Мсцісл., Стол. (ТС, Юрчанка),
паліць зак. — Ганц. (СПЗБ),
пераліць зак. — Вілен. р. (СПЗБ),
адтапіць зак. — Круп. (ЖС),
абдожджыць зак. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
абдзюжыць зак. — Лоеў. (Янкова),
абплюхаць зак. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
адпаласкаць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
ашпарыць зак., абшпарыць зак. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
прашпарыць зак. — мясц. (Насовіч),
абшарапорыць зак., адшарапорыць зак. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
збурыць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
панабухторыць зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
уквасіць зак. 'заліўшы, змачыць зямлю' — Пух. (СПЗБ);

падаць, біць аб паверхню зямлі, прадметаў і інш. (пра град):
падаць незак. — Ганц., Кобр. (СПЗБ, ЖНшС),
пірыць незак. — Маст. (СПЗБ),
цубасіць незак. — Гарадз. (Цыхун),
скляпаць зак. 'выпаўшы, пабіць (грады, пасевы і інш.)' — Іўеў. (СПЗБ);

падаць (пра снег):
падаць незак. — гарадз.-бар. г. (пераважна Гарадз. р.), пал. р., Гарад., Брасл., Лаг., Пух., Саліг., Бых., Кір., Чэрык., Раг. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС),
ісці незак. — агульн. (Гарадз. р. - спарадычна) (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС),
ляцець незак. — Бых. (ЛАБНГ),
сыпаць незак. — Верхнядзв. (СПЗБ),
крапаць незак. — Нараўл. (ЛАБНГ),
веяць незак. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
снежыць незак. — Воран., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пераходзіць незак. 'ісці з перапынкамі' — мясц. (Станкевіч),
ляцець незак. 'павольна падаць' — Брасл. (СПЗБ),
залётаваць незак. 'пачынаць падаць, кружыць' — Мёр. (НС),
крупіцца незак., закрупіцца зак. 'пра тое, калі ідуць снежныя крупы' — мясц. (Насовіч);

парушыць (пра дробны снег):
парушыць незак., церушыць незак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
паршэць незак. — Пух. (Шатэрнік),
папархіваць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
пыркаць незак. — Смарг. (СПЗБ),
трусіць незак., затрусіць зак. — Гарадз. (Цыхун),
сыпаць незак. — Пол. (ЛАБНГ),
дымець незак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
пыліць незак. — Чэрв. (СПЗБ),
пыліняць незак. — Астр. (СПЗБ),
дыліць незак. — Нараўл. (ЛАБНГ),
дыліць незак., падыліць зак. — Чэрв. р., Лаг. (СПЗБ, Шатэрнік);

выпадаць, нападаць у вялікай колькасці:
вываліваць незак., вываліць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
наваліць зак. — Гарадз. (СПЗБ),
наваліцца незак. — Лаг. (Варлыга);

нападаўшы ў вялікай колькасці, пакрыць зямлю, дрэвы, будынкі і прадметы:
замураваць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
абснігаваць зак. — Вілен. р. (СПЗБ);

падаць, нападаць густа, вялікімі камякамі:
ляпіць незак., паляпіць незак. — Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік),
вылянуць зак. — Мсцісл. (Юрчанка);

пра мокры снег:
слоціць незак. — Воран. (СПЗБ),
хляпаць незак. — Брасл., Паст., Валож., Іўеў., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
хляпіць незак. — Мядз. (СПЗБ),
ляпаць незак. — Паст., Воран., Іўеў., Стаўб., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ляпацца незак. — Ганц. (СПЗБ),
плявужыць незак. 'пра моцны мокры снег' — Драг. (ЛП),
пляжыць незак. 'ісці безупынна, доўга і ў вялікай колькасці (пра мокры снег)' — Кобр. (ЖНшС),
спляжыць зак. 'нападаць, абляпіць і змачыць (пра мокры снег)' — Драг. (НЛ);

замятаць, замесці ў час завірухі:
замятаць незак. — Віл., Смален. р. (СПЗБ, Дабравольскі),
засцілаць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
задуваць незак. — Стаўб., Зэльв. (СЦБ, СРЛГ),
задуць зак. — Стаўб., Лоеў. (СЦБ, Янкова),
пазадуваць зак. — Зэльв. (СРЛГ),
завеяць зак. — Верхнядзв. (СПЗБ),
закатываць незак., закаціць зак., закатывацца незак., закаціцца зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
курыць незак. — Віл. (СПЗБ),
бурыць незак. — Латгал р. (СПЗБ),
кудасіць незак. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
плахаць незак. — Кобр. (ЖНшС).

Сельская гаспадарка   Сельская гаспадарка
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019