Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Панаванне (domination), дзейнасць асобы/групы, якая вызначае прынцыпы сацыяльнага парадку; Вэбэр адрозніваў «панаванне» і «ўладу», першым тэрмінам ён абазначыў законнае, ці легітымнае, кіраванне асобаю, групаю або цэлым грамадствам, «уладаю» ж ён лічыў гвалтоўны прымус да пэўных дзеянняў, які не мае законных падставаў, г.зн. падпарадкаваны бок не прызнае законнасці тае ўлады; у сваю чаргу італійскі марксіст А.Грамшы адрозніваў «панаванне» і «гегемонію»; панаваннем ён лічыў тое, што М.Вэбэр назваў «уладаю», а гегемоніяй тое, што Вэбэр называў «панаваннем», г.зн. гегемонія, паводле Грамшы, легітымнае, або законнае, валадарства;

панаванне ідэалагічнае (ideological domination), панаванне, якое ажыццяўляецца праз накіданне элітаю падпарадкаваным класам пэўнае ідэалогіі, засвойваючы яе, людзі згаджаюцца на панаванне гэтае эліты;

панаванне класавае (class domination), улада аднаго класа над іншым (іншымі), якая абумоўлена дамінацыяй гэтага класа ў эканоміцы і ажыццяўляецца з дапамогаю прымусу;

панаванне палітычнае (political domination), спосабы, якімі дзяржава бароніць і захоўвае перавагу ў палітыцы кіраўнічае эліты;

панаванне сацыяльнае (social domination), вызначэнне элітаю прынцыпаў і мэтаў дзейнасці інстытуцыяў грамадзянскай супольнасці (напрыклад, сістэмы адукацыі), якое адбываецца дзякуючы статусу і ўплыву эліты і скіраванае на захаванне актуальнага парадку рэчаў, які дае ёй перавагу;

панаванне сімвалічнае (symbolic domination), панаванне, якое ажыццяўляецца праз накіданне падпарадкаваным групам ідэяў і вобразаў, што спрыяюць захаванню актуальнага парадку; паняцце, блізкае да канцэпцыі ідэалагічнага панавання;

панаванне тэхналагічнае (technological domination), у сацыяльнай тэорыі франкфурцкае школы тып панавання, уласцівы сучаснаму масаваму грамадству, які грунтуецца на выкарыстанні навукі й тэхналогіі; панаванне, якое зрабілася рацыяналізаванай тэхналогіяй кіравання людзьмі, што абапіраецца на здабыткі навукі;

панаванне эканамічнае (economic domination), перавага ў эканоміцы пэўнай сацыяльнай групы (класа), абумоўленая тым, што тая група мае ўласнасць і прыўлашчвае прыбытак.

Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў   Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019