![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Форма (form), тэрмін сацыялогіі Г.Зімэля, які абазначае спосаб аб'яднання асобаў у супольнасць, ці ў грамадства; паводле Г.Зімэля, менавіта формы згуртавання людзей, або, як ён кажа, формы сацыяцыі, ёсць грамадствам, а не змест тых формаў. істотныя формы (great forms), тэрмін Зімэлевай сацыялогіі, якім ён абазначыў тыя формы міжасабовых дачыненняў, што адыгрываюць найважнейшую ролю ў стварэнні й захаванні грамадства; форма чыстая (pure form), тэрмін сацыялагічнай канцэпцыі Г.Зімэля, які абазначае форму міжасабовых дачыненняў незалежна ад іхнага зместу; на думку Г.Зімэля, вылучэнне і даследванне чыстых формаў ёсць мэтаю сацыялогіі. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|