![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Верамейчык Уладзімір, нарадзіўся 01.11.1937 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. скончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню. Год працаваў старшым піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956-1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1964). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы Рэчыцкага раёна, пасля рэарганізацыі гэтай школы ў сярэднюю (1966) -яе дырэктар. Сябра СП СССР з 1976 г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём. Першы верш надрукаваў у 1955 г. (рэчыцкая раённая газета). Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), кнігі публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984). Выступае і як сатырык. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|