Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Жуковіч Васіль, нарадзіўся 07.11.1940 г. у вёсцы Забалацце Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1959 г. паступіў на філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытута, з трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1964). У 1957-1959 гг. працаваў рабочым на будоўлях Берасця. У 1962-1971 гг. - літсупрацоўнік, загадчык сельскагаспадарчага аддзела рэдакцыі берасцейскай раённай газеты «Заря над Бугом». З 1971 г. - старшы рэдактар Берасцейскага тэлебачання, з 1972 г. - літсупрацоўнік газеты «Знамя юности», з 1973 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З 1981 па чэрвень 1982 г. - намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1956 г. Выдаў зборнікі вершаў «Паклон» (1974), «Мелодыя святла» (1976), «Суседства» (1982), «Цана цішыні» (1985), «Твая місія» (1988), «Разняволенне» (1990), аповесць «Як адна вясна...» (1980), кнігу для дзяцей «Тараскаў самакат» (1988), шэраг кніжачак-раскладанак.

Пераклаў зборнік К.Цвіркі для дзяцей «Салавейка» (1974), паасобныя вершы І.Якштаса, П.Грабоўскага, І.Няходы, Махтумкулі, У.Мэя, апавяданні А.Ананьева, С.Баруздзіна.

Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік   Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018