![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лісіцын Уладзімір, нарадзіўся 13.04.1944 г. у фашысцкім канцлагеры Флігегорт. Паходзіў з сялянскай сям'і. У вайну маці і старэйшы брат вывезены ў канцлагер. Пасля вызвалення сям'я вярнулася ў вёску Пагосцішча Лёзненскага раёна. Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 г. скончыў Лісічанскую педагагічную навучальню (Украіна). Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў у раённай газеце «Сцяг перамогі». Завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1970). Апошнія гады жыў у Джанкоі (Украіна) - працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў у школе. Памёр 12.07.1973 г. Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 г. Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кніг вершаў і паэм «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь - мая калыска» (1990). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|