![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лютава Вера, нарадзілася 10.08.1912 г. у вёсцы Каськова Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці (Расея) у сям'і саматужніка. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Дарагабужы (1927). Працавала статыстыкам, бібліятэкарам у Смаленску. Пасля заканчэння (завочна) Смаленскага педагагічнага інстытута (1940) настаўнічала на Смаленшчыне, а ў 1941-1942 гг. у Тамбоўскай вобласці. З 1942 г. была на бібліятэчнай рабоце ў Яраслаўлі, з 1943 г. перайшла на журналісцкую працу. У 1944 г. разам з рэдакцыяй ваеннай газеты пераехала ў Менск. Некалькі год узначальвала секцыю расейскай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1946 г. Памерла 24.05.1954 г. У друку выступіла ў 1930 г. Пісала на расейскай мове. Вершы друкаваліся ў смаленскіх абласных газетах, у «Комсомольской правде», у часопісах «Смена», «Огонёк». Выйшлі зборнік вершаў «Воля к жизни» (Яраслаўль, 1943) і аповесць «Зарево над лесом» (1951). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|