![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Шавель Кастусь, нарадзіўся 05.06.1912 г. у вёсцы Кухцічы Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі педагагічны інстытут (1938). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Негарэльскай сярэдняй школе. Пасля вызвалення Беларусі (1944) быў прызваны ў Савецкую Армію. З 1956 г. працаваў бухгалтарам у калгасе імя Ільіча Ўздзенскага раёна. Памёр 19.08.1987 г. Пачаў друкавацца ў 1927 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Аўтар кніг паэзіі «Мой кут салаўіны» (1967), «Музыка нівы» (1977), «Пахне бяроста» (1978), «Цалуйце хлеб» (1981), «Асеннія пракосы» (1983). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|