![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Начніца «Катора кабета ніколі не мела дзіцяці праз сваё шэльмоўства, або яе людзі праклялі, то такая па смерці ходзіць Начніцаю: не дае дзецям спаць, шчыпле іх, дакучае, а дзіця ўсё плача ды плача ўсю ноч». «Начніца дае ссаць з свае грудзі, а ў яе цыцках не малако, да атрута, то і дзіця праз тое хварэе, мэнчыцца, а як не дагадаюцца чым лячыць, то і ўмірае...» «Начніцы, як толькі ноч настане, то лазяць па гнёздах птушыных, выпіваюць яйца і ядзяць птушанятка». (Federowski, s. 76-77.) «Як Начніца пералезе пад калубелю або ў калубель улезе, то дзіця плача па начах». (Federowski, s. 217.) «Калі Начніца да дзіцяці падпадзе, то трэба з брудных хустаў нарабіць лялек, папастаўляць на кожным акне па дзве-тры і сказаць: «Глядзеце, лялечкі, каб мой маленькі спаў!» - то і Начніцы мінуцца». (Federowski, s. 270.) |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|