![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Цмок (Смок, Чмок, Змей) Цмок жыве і дзейнічае сам па сабе, яго не любяць іншыя нячысцікі з-за яго фанабэрыстасці. Дзякуючы прыроднай ляноце, нерухавасці з-за таўшчыні, Цмок не заўсёды адгукаецца дапамагчы на заклік чалавека ці на заклік іншага нячысціка. Аднак калі ён падступіўся да ахвяры - абавязкова дамучыць яе, папярэдне ўзважыўшы, ці варта яна ўвагі, парушанага спакою; калі не - Цмок пагардліва адварочваецца, пакідаючы яе іншым нячысцікам. Знешне Цмок акуратней за астатніх нячысцікаў, любіць купацца, ходзіць у лазню і штодзённа мыецца... Прадбачлівая асцярожнасць захоўвае Цмокаў даўжэй, чым усіх нячысцікаў. Яны рэдка чапляюцца да простых вясковых людзей. На людзей сямейных Цмокі не нападаюць. Затое парушальнікі грамадскіх абавязкаў - першыя іх ахвяры. (Никифоровский II, с. 40-41.) «Змей, або Смок, вялізны, як будынак, бывае ў яго тры або шэсць, або дзевяць, або і дванаццаць галоў, тыя галовы, як цабры, вялізныя, зубы, як нарогі, пазуры, як сярпы, а крылы, як палашы, вострыя: як дасць імі па чом, так і перасячэ. Гэта найстрашнейшы звер на свеце; дзе ён жыве, ці ў лесе, ці на воблаках, то няведама, бо ён і па паветры лятае». (Federowski, s. 126.) |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|