Салавей Алесь (сапр. Альфрэд Радзюк, на эміграцыі Альбэрт Кадняк; 01.05.1922, в. Крысава Койданаўскага павету - 21.01.1978, Мэльбурн, Аўстралія), паэт. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі; з 1942 г. - у Рызе, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Новы шлях». З 1944 г. - на эміграцыі; жыў у Зальцбургу (Аўстрыя), дзе ўдзельнічаў у выданьні газэты «Зь беларускага жыцьця» й часопісу «Пагоня». З 1948 г. жыў у Аўстраліі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць