Случанін Лявон (сапр. Шпакоўскі; 03.10.1914, в. Лучнікі Слуцкага павету - 1995, Салігорск), паэт. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут у 1936 г. Быў рэпрэсаваны. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Беларусі, працаваў у рэдакцыі «Газэты Случчыны». У 1944 г. была надрукаваная яго гістарычная паэма «Рагнеда». Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе праз год быў арыштаваны савецкай выведкай, рэпрэсаваны. Па вызваленьні жыў у Варкуце. З 1973 г. жыў у Салігорску.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць